начался смотр-конкурс кабинетов белорусского языка

23.01.2016

20 студзеня 2016 г. ў Партызанскiм раёне г.Мiнска пачаўся раённы агляд-конкурс «Сучаснае метадычнае i матэрыяльна-тэхнiчнае  забеспячэнне кабiнета беларускай мовы і літаратуры».  У аглядзе-конкурсе прымаюць удзел установы агульнай сярэдняй адукацыi раёна.

Мэта конкурсу: стварэнне ўмоў для павышэння якасцi адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» i «Беларуская лiтаратура» праз удасканаленне ўзроўню метадычнага i матэрыяльна-тэхнiчнага  забеспячэння вучэбнага кабiнета.

Задачы:

вывучыць і прааналізаваць стан матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння  вучэбнага кабінета беларускай мовы і літаратуры;

ацаніць адукацыйны, здароўезберагальны і метадычны патэнцыял  кабінета беларускай мовы і літаратуры;

вызначыць адпаведнасць сродкаў навучання сучасным патрабаванням да  вучэбнага кабiнета i да абсталявання навучальных заняткаў па  беларускай мове і літаратуры;

прааналізаваць узровень выкарыстання  магчымасцей вучэбнага кабінета для фармiравання інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;

акрэслiць праблемы i перспектывы развіцця кабiнета беларускай мовы і літаратуры;

стымуляваць прафесійны і творчы рост педагагічных работнікаў.

  

Кабiнет беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 223 г. Мiнска»

  

Кабiнет беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 72  г. Мiнска»

  

Кабiнет беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа №69  г. Мiнска»