На базе ДУА "Сярэдняя школа №182 г. Мінска імя Уладзіміра Карвата" ў рамках раённага этапу гарадскога конкурса "Метадычны вернісаж "Магу навучыць..." 2023 " прайшоў публічны метадычны семінар.
08.02.202306.02.2023 года на базе ДУА "Сярэдняя школа №182 г. Мінска імя Уладзіміра Карвата" ў рамках раённага этапу гарадскога конкурса "Метадычны вернісаж "Магу навучыць..." 2023 " прайшоў публічны метадычны семінар.
Прахаровіч Алена Мікалаеўна, старшыня ШВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, і Леванкова Таццяна Аляксандраўна, старшыня РВМА настаўнікаў беларускай мовы, прадставілі метадычны прадукт "Інтэрактыўных плакат як сродак прэзентацыі жыццёвага і творчага шляху беларускіх майстроў слова".
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з прынцыпам работы сэрвіса Genially.Iy.
Аўтары метадычнага прадукта прадэманстравалі магчымасці стварэння інтэрактыўных плакатаў пры дапамозе дадзенага сервіса.
Настаўнікі, вырашаючы педагагічныя задачы, змаглі на практыцы паспрабаваць выкарыстаць прадстаўленыя інтэрактыўныя плакаты. Дадзены метадычны прадукт зацікавіў усіх удзельнікаў семінара.